Дунья Міятавіч: Беларусі неабходна рэфармаваць заканадаўства ў сферы СМІ

"Лічу, што існуе тэрміновая неабходнасць разгляду пытанняў свабоды СМІ ў Беларусі, ажыццяўлення рэформаў і змены заканадаўства ў гэтай сферы", — перадае БелаПАН словы Міятавіч.



Прадстаўніца АБСЕ адзначыла, што сустрэча з парламентарамі і прадстаўнікамі парламенцкіх камісій, якія займаюцца пытаннямі СМІ, з'яўляецца неад'емнай часткай яе працы. "Як прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ я заўсёды адзначаю, што ўсе заканадаўчыя акты, звязаныя са СМІ, павінны быць прыязныя ў адносінах да прэсы і заахвочваць яе працу, а не абмяжоўваць", — заявіла Міятавіч.



Яна адзначыла, што цяперашні закон пра СМІ павінен быць перагледжаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі