Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону

21 верасня у Аляксандраўскім скверы прайшоў Тэатральны пікнік, які ладзіў Купалаўскі тэатр у гонар адкрыцця 100-га сезона. Праграма івента была разнастайная, дождж і холад свята не асабліва сапсавалі.

Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону

Адной з фішак пікніка стаў кастынг актораў. На тое, каб скарыць журы, давалася адна хвіліна. Патэнцыйны актор мог маўчаць, танчыць, нешта распавядаць. Акцёры Купалаўскага – Раман Падаляка, Міхаіл Зуй і Міхаіл Есяневіч, якія складалі журы, абралі двух пераможцаў сярод дзяцей і дарослых. Дарослы (гэта дзяўчына) сыграе ў спектаклі “Паўлінка”, дзіця – у пастаноўцы “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Апроч кастынга, на пікніку можна было наведаць стрыт-буфет і адведаць аўтарскія тэатральныя сэты кшталту "Чорнай Панны Нясвіжа", у паблытацца па задворках тэатра разам з экскурсаводам Горватам (!), падстрыгчы вусы ў стылі Янкі Купалы і паслухаць канцэрт купалаўцаў.

Глядзіце, як гэта было!

Пераможца кастынгу ў "дарослай" катэгорыі. Дзяўчына зявіцца ў спектаклі "Паўлінка"
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону
Дождж пікніку не перашкода: як купалаўцы святкавалі адкрыццё 100-га сезону

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі