Вы тут

У чацвер у Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег

БЕЛТА

Пераважна воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 9 студзеня, паведамляе Белгідрамет. Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. У асобных раёнах утворыцца галалёд, чакаецца слабы туман. Месцамі на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, уначы па поўначы парывісты. 

Уначы чакаецца -4...+2, удзень тэрмометры пакажуць ад нуля да 6 градусаў цяпла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.