Вы тут

Доступ да сайта "Народныя навіны Віцебска" ў Беларусі заблакавалі

Галоўная старонка сайта "Народныя навіны Віцебска"

У Беларусі заблакавалі рэгіянальны сайт "Народныя навіны Віцебска". Пры загрузцы сайта адчыняецца заглушка, яка паведамляе, што доступ да яго абмежаваны ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі.

Сайт "Народныя навіны Віцебска" працуе больш за 15 гадоў.

Сёння таксама стала вядома пра блакаванне ў Беларусі іншага рэгіянальнага сайта — гэта гомельскі "Флагшток". Яго таксама блакуюць паводле рашэння Мінінфармацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.