Вы тут

У Беларусі перастаў адкрывацца сайт гомельскіх навін flagstok.info

На сайце публікуюцца самыя актуальныя навіны Гомеля​

У Беларусі перастаў адкрывацца гомельскі партал flagstok.info. Гэта незалежнае медыя, якое пазіцыянуе сябе так: "Мы пішам тое, што на самай справе хвалюе нашых грамадзян".

Падчас спробы зайсці на сайт у Беларусі з'яўляецца паведамленне, што "доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь".

Падчас спробы зайсці на сайт flagstok.info з'яўляецца такое паведамленне

Толькі на мінулым тыдні беларускі Мінінфарм заблакаваў доступ да сайтаў Deutsche Welle, "Настояще время" і "Новы Час", а таксама да расійскага рэсурсу "Рэгнум".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.