Вы тут

Дональд Трамп прыгразіў цалкам знішчыць эканоміку Турцыі

Дональд Трамп / Reuters

Дональд Трамп прыгразіў цалкам знішчыць эканоміку Турцыі. У выпадку, калі Анкара зробіць тое, што амерыканскі прэзідэнт палічыць недапушчальным. Што менавіта Трамп меў на ўвазе, ён не ўдакладніў. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", заява прэзідэнта ЗША прагучала на фоне падрыхтоўкі турэцкімі ўладамі вайсковай аперацыі на поўначы Сірыі супраць мясцовых курдаў. А як вядома, яны былі саюзнікамі ЗША ў барацьбе супраць тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы".

Найхутчэй папярэджанне Дональда Трампа датычыць менавіта планаў Турцыі атакаваць курдаў. У пачатку года ён ужо рабіў падобную заяву. Трамп папярэджваў Анкару, каб яна і не думала атакаваць пазіцыі курдаў пасля вываду з Сірыі амерыканскіх войскаў.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган 7 кастрычніка заявіў, што рашэнне аб правядзенні аперацыі на поўначы Сірыі можа быць прынятае ў бліжэйшыя дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.