Дональд Трамп не ведае, як закрываць парасон (відэа)

Дональд Трамп не ведае, як закрываць парасон (відэа)

Дональд Трамп трапіў на чарговае кур’ёзнае відэа. Прэзідэнт ЗША падымаўся па трапе свайго борта №1 на вайсковай базе Эндрус у штаце Мэрылэнд. Ішоў дождж, Трамп трымаў у руцэ вялікі чорны парасон.

На ўваходзе ў лайнер Трамп чамусьці не стаў складаць парасон — не змог ці не захацеў. Тады містар прэзідэнт проста кінуў парасон на трап і зайшоў у самалёт.

Праз некалькі секунд парасон падняў і склаў супрацоўнік прэзідэнцкай аховы.

Гэта не першы выпадак, калі Трамп прайграе змаганне з парасонам. У красавіку 2018 года, вяртаючыся ў Вашынгтон, Трамп таксама не змог зладзіць з гэтай мудрагелістай прыладай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі