Вы тут

Домрачава з-за хваробы не зможа запаліць агонь II Еўрапейскіх гульняў

Дар'я Домрачава / instagram.com/dadofun

Славутая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава з-за хваробы не зможа запаліць агонь II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведаміў Георгій Катулін, кіраўнік фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", інфармуе БЕЛТА. Прэзентацыя Еўрагульняў прайшла ў Рыме.

Цырымонія пройдзе 3 траўня ў Рыме ў музейным комплексе Ara Pacis (Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў яе праводзіць у Грэцыі). Паводле ранейшых планаў, разам з Домрачавай агонь павінны былі запаліць іншыя вядомыя беларускія спартсмены — Юлія Несцярэнка, Уладзіслаў Ганчароў і Алена Бялова.

Эстафета агню пройдзе праз восем краін — Італію, Славакію, Славенію, Венгрыю, Аўстрыю, Чэхію, Польшчу і Беларусь. Агулам дыстанцыя складзе 7700 кіламетраў. Паходню будуць па чарзе несці 450 чалавек. 21 чэрвеня падчас адкрыцця Еўрапейскіх гульняў агонь будзе запалены на стадыёне "Дынама" ў Мінску.

Беларускія чыноўнікі на прэс-канферэнцыі былі сумныя / БЕЛТА