Долар патаннеў на 136 рублёў, еўра — на 118

У сераду, 26 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 136 рублёў і складае 17 700. Еўра таксама патаннеў — на 118 — да 20 356 рублёў. Курс расійскага рубля вырас з 253,72 да 255,13.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыку валют на 0,18%.

Нагадаем, у панядзелак, 24 жніўня, долар падаражэў на 871 рубель — да 17 601, еўра вырас на 1098 рублёў — да 19 935, расійскі рубель вырас з 245,72 да 247,3 беларускага. У аўторак, 25 жніўня, курс долара вырас на 235 рублёў — да 17 836, курс еўра падняўся на 539 рублёў — да 20 474, курс расійскага рубля вырас на 6,42 беларускага — да 253,72.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі