Афіцыйны курс еўра — больш за 20 тысяч рублёў

Нацбанк вызначыў новыя курсы валют паводле вынікаў таргоў, якія прайшлі 25 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Курс долара вырас на 235 рублёў — да 17 836.

Курс еўра падняўся на 539 рублёў і перакрочыў мяжу ў 20 тысяч — 20 474.

Курс расійскага рубля вырас на 6,42 беларускага — да 253,72.

У параўнанні з кошыкам валют рубель згубіў 2,25%.

У панядзелак, 24 жніўня, долар падаражэў на 871 рубель — да 17 601, еўра вырас на 1098 рублёў — да 19 935, расійскі рубель вырас з 245,72 да 247,3 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі