Долар вырас на 871 рубель, еўра — на 1098

У панядзелак, 24 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Долар падаражэў на 871 рубель, з 16 730 да 17 601 рубля.

Еўра вырас на 1098 рублёў, з 18 837 да 19 935.

Курс расійскага рубля вырас з 245,72 да 247,3 беларускага.

Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 3,54%.

За мінулы тыдзень, з панядзелка, 17 жніўня, да пятніцы, 21 жніўня, долар вырас паводле курсу Нацбанка з 16 024 да 16 730 рублёў (на 706), еўра — з 17 736 да 18 837 (на 1101 рубель).

Банкі ўжо прадаюць долар за 18 200, а еўра за 20 900.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі