Долар і расійскі рубель у Беларусі 9 жніўня падаражэлі

Долар і расійскі рубель у Беларусі 9 жніўня падаражэлі

У сераду, 9 жніўня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павялічыўся — з 1,9526 да 1,9537 беларускага рубля, а курс еўра пайшоў наніз — з 2,3063 да 2,2943. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2575 беларускага (у аўторак — 3,2555).

Беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 8 жніўня курс долара ЗША вырас з 1,9508 да 1,9526 беларускага рубля, курс еўра павялічыўся з 2,2993 да 2,3063. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі