Дочкі маршала Жукава прыедуць у Мінск 8 траўня

Дочкі маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава збіраюцца прыехаць у Мінск. Яны прымуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, паведамляе "Інтэрфакс". 8 траўня ў Мінску каля помніка маршалу Георгію Жукаву пройдзе мітынг, у якім прымуць удзел яго дочкі. Чакаецца, што ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел прэзідэнт фонду імя Жукава Уладзімір Чурын, прадстаўнікі шэрагу сілавых структур і грамадскасці Беларусі.

Нагадаем, што гранітны бюст маршала Жукава быў усталяваны ў Мінску ў 2007 годзе ў раёне вуліцы Чыгуначнай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі