"Днепр" абыграў БАТЭ ў матчы чэмпіянату Беларусі

У суботу адбыліся першыя матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Магілёўскі "Днепр" на сваім полі выйграў у барысаўскага БАТЭ з лікам 3:1. Чэмпіёны краіны прайгравалі з буйным лікам да 65-й хвіліны, калі Сяргей Крывец забіў гол прэстыжу.
Брэсцкае "Дынама" згуляла ўнічыю 1:1 са "Смаргонью".

У БАТЭ 34 ачкі, "Днепр" выйшаў на 2-е месца з 23 ачкамі.

Астатнія матчы тура пройдуць у нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі