Для помніка ў Курапатах выбраныя тры праекты

Для помніка ў Курапатах выбраныя тры праекты

Журы абрала тры эскізныя праекты памятнага знака ў Курапатах. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхася Баразну.

На конкурс было пададзены 32 заяўкі. 21 траўня журы выбрала з іх тры, якія, па словах Баразны, вылучаюцца найбольшай арыгінальнасцю і мастацкай выразнасцю.

Ён дадаў, што варыянты патрабуюць дапрацоўкі — з улікам архітэктурнай прывязкі, перспектыў добраўпарадкавання і г.д. Акрамя таго, трэба будзе вызначыць дакладнае месца размяшчэння памятнага знака, каб арганічна ўпісаць яго ў народны мемарыял і не парушыць цэласнасці ні яго, ні ландшафту.

Дапрацаваныя эскізы павінны быць пададзеныя ў журы да 1 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі