Для пацыентак радзільні ў Гомелі два гады не закуплялі ні сокі, ні садавіну

Для пацыентак радзільні ў Гомелі два гады не закуплялі ні сокі, ні садавіну

Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці праверыў, як харчуюцца пацыенты лякарняў, і выявіў шматлікія парушэнні. 

Праверка наведала Гомельскую гарадскую клінічнаю лякарню №3, Гомельскую гарадскую лякарню №4 і Лельчыцкую цэнтральную раённую лякарню, паведамляе прэс-служба КДК.

Выявілася, што пры закупцы харчавання дапускалася перавышэнне сродкаў мясцовага бюджэту. Пры гэтым самі лякарні ніякіх мер да нядобрасумленныі прэтэнзіяў амаль не выказвалі. 

Закупкай харчавання лякарні перыядычна займаліся праз пасярэдніцкія структуры. Тлумачыцца гэта не толькі недапрацоўкамі саміх лякарняў, але і тым, што прадпрыемствы-вытворцы адмаўляліся ўдзельнічаць у тэндарах на закупку харчавання. Напрыклад, на таргі па закупцы тушак бройлераў, абвешчаных Гомельскай гарадской лякарняй №4 у 2016-2017 гадах, не заявіўся ніводзін айчынны вытворца, таргі выйграла пасярэдніцкая структура. З тым самым сутыкнуліся гомельскія лякарні №3 і №4 пры таргах па мясной прадукцыі.

Пры харчаванні пацыентаў не выконваліся сутачныя нормы набору прадуктаў, парушалася тэхналогія прыгатавання страваў. Напрыклад у гомельскай лякарні №3 у 2016-2017 гадаз з 26 найменняў прадуктаў, абавязковых для штодзённага харчавання пацыентаў, не выконваліся нормы па 11 прадуктах. Неабходныя для пацыентак радзільнага аддзялення сокі з садавіны і агародніны, а таксама садавіна на працягу двух гадоў увогуле не купляліся. У гомельскай лякарні №4 не выконваліся нормы харчавання па 10 назвах прадуктаў.

Парушаліся нормы пры гатаванні шасці з сямі страваў, узятых на праверку ў гомельскай лякарні №3. У плове з адварным мясам утрыманне тлушчу было зніжанае на 81%, у бульбяным супе з рыбай яно складала толькі 55% ад нормы, а у натуральным сечаным шніцалі 20% складаў хлеб, якога паводле рэцэпту там быць не павінна.

Па выніках праверкі Дзярэкантроль прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці 8 фізічных і 2 юрыдычныя асобы — яны аштрафаваныя на агульную суму 2446 рублёў. Дысцыплінарнае пакаранне панеслі 15 чалавек, у тым ліку адзін — звольнены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі