Для Нацгвардыі Украіны збіраюцца закупіць 44 МАЗы

Воінская частка МУС Украіны па выніках тэндэра быццам бы заключыла пагадненне на закупку беларускіх аўтамабіляў МАЗ на агульную суму 39,74 мільёны грывень, паведамляе сайт BusinessUA.

Па версіі сайта, замоўлена 44 аўто на базе МАЗаў рознага прызначэння: для перавозкі асабістага складу, а таксама колавыя цягачы. Іх да канца года павінны даставіць у Кіеў, прафінансуюць закупку з дзяржбюджэта.

На Мінскім аўтазаводзе паведамілі Еўрарадыё, што нічога пра заключэнне кантракта пакуль не чулі. Але пра тэндэр ведаюць.

МАЗ: “Калі падняць дакументацыю, там напісана — аўтамабіль спецыяльны на шасі МАЗ або эквівалент еўра-4. Гэта не азначае, што абавязкова будзе МАЗ, але я разумею Украіну — на тэрыторыі Украіны мы адзіныя прапаноўваем аўто поўнапрывадны еўра-4. Мы самі не ведаем, якія мадэлі ўдзельнічалі ў тэндары. Кантракт ніякі мы не заключалі. Мадэлі не вызначаныя, яны пыталіся пра мадэлі, мы ім характарыстыкі выслалі — далей пакуль справа не пайшла. Цяпер магу сказаць, што яны толькі збіраюцца да нас прыехаць на абмеркаванне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі