Для фанатаў БАТЭ пасля матча з "Ромай" пусцяць электрычку ў Мінск

Для фанатаў БАТЭ пасля матча з "Ромай" пусцяць электрычку ў Мінск

Паміж Барысавам і Мінскам у ноч на сераду пусцяць дадатковую электрычку. Яна даставіць у сталіцу заўзятараў, якія прыедуць у Барысаў на матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Праезд у электрычцы будзе бясплатны, паведамляе сайт барысаўскага клуба.

Нагадаем, што ў аўторак, 29 верасня на "Барысаў-Арэне" пройдзе сустрэча другога тура Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ будзе сустракацца з імтальянскай "Ромай". Паведамляецца, што ўсе квіткі на стадыён, які змяшчае 13 тысяч гледачоў, ужо распрададзеныя. Гульня пачнецца ў 21.45.

Дадатковая электрычка з Барысава адправіцца ў 0.10. У 0.16 электрацягнік спыніцца на бліжэйшым да стадыёна прыпыначным пункце Печынскі. Адтуль ён адправіцца ў 0.24. Па дарозе электрычка зробіць толькі тры прыпынкі: Жодзіна-Паўднёвае, Зарэчнае і Мінск-Пасажырскі. На канцавы пункт яна прыбудзе ў 01.35.

Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі