Для эвакуацыі людзей з Афганістана ЗША прыцягнуць прыватныя авіякампаніі

Грамадзянская авіяцыя ЗША / United Airlines
Грамадзянская авіяцыя ЗША / United Airlines

Улады ЗША збіраюцца прыцягнуць да эвакуацыі з Афганістана самалёты прыватных авіякампаній. Плануецца прыцягнуць каля 20 самалётаў.

Пры гэтым задзейнічаныя ў эвакуацыі грамадзянскія самалёты не будуць ажыццяўляць рэйсы менавіта ў сам Афганістан, паведамляе The New York Times.

Яны будуць перавозіць людзей з баз ЗША ў Катары, Бахрэйне і Германіі, куды іх дастаўляюць з Афганістана. Цяпер на гэтыя базы прыбываюць тысячы людзей з захопленай "Талібанам" краіны. Куды іх будуць вывозіць з ваенных баз — не паведамляецца.

Цяпер каля аэрапорта ў Кабуле сабраліся тысячы жадаючых пакінуць краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі