"Дынама-Мінск" прайграла "Шахцёру" ў чэмпіянаце Беларусі

Момант матчу паміж сталічным "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" / Скрыншот відэа
Момант матчу паміж сталічным "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" / Скрыншот відэа

Сталічнае "Дынама" прайграла салігорскаму "Шахцёру" ў матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе з лікам 1:2.

Галы забілі: 0:1 — Раман Бягуноў (4), 0:2 — Ігар Івановіч (26), 1:2 — Раман Давыскіба (90 + 4).

Мінчане прымалі "гарнякоў" на сваім полі. "Гарнякі" пры новым галоўным трэнеры Аляксеі Баге атрымалі ўжо тры перамогі ў трох матчах.

У суботу адбудуцца 4 паядынкі. "Мінск" на выездзе сустрэнецца з брэсцкім "Дынама", "Віцебск" — з ФК "Іслач", "Смаргонь" адправіцца ў госці да жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ", "Гомель" сыдзецца з мазырскай "Славіяй".

Агляд матчу паміж "Дынама-Мінск" і "Шахцёрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі