Дэвід Меркель: Беларусам далі зразумець магчымую суворасць дзеянняў ЗША

Дзярждэпартамент ЗША ў эксклюзіўным інтэрв'ю адмаўляе сваё дачыненне да з’яўлення ўчора ўвечары інфармацыі пра закрыццё амерыканскай амбасады ў Мінску. Аднак намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Дэвід Меркель распавёў у экслюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё, што беларусам далі рэальна зразумець магчымыя дзеянні ЗША і іх суворасць:

“Я не ведаю, што выклікала гэтае непаразуменне. Але справа ў тым, што беларусам далі зразумець суворасць такога кроку, рэальную магчымасць нашых дзеянняў і нашага адказу. Я б не хацеў спекуляваць гісторыяй з інфармацыяй пра закрыццё амбасады. Але зазначу, што рэакцыя ад нас усё ж такі будзе. Мы пакуль чакаем”.

Эксклюзіўнае інтэрв'ю цалкам неўзабаве чытайце і слухайце на Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі