Вы тут

Deutsche Bank спыняе правядзенне разлікаў у доларах і еўра з беларускімі банкамі

Такі ліст сваім кліентам разаслаў украінскі OTP Bank / facebook.com

Deutsche Bank спыняе правядзенне разлікаў у доларах і еўра з беларускімі банкамі і дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Гэта вынікае з ліста, які сваім кліентам разаслаў украінскі OTP Bank. Пад абмежаванне патрапілі банкі і кампаніі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, і ўсе звязаныя з імі асобы.

Не будуць праводзіцца плацяжы і на карысьць "публічных асобаў Рэспублікі Беларусь" — найхутчэй фігурантаў санкцыйных спісаў.

ЕС і ЗША ўвялі і плануюць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, за масавыя парушэнні правоў чалавека, пераслед недзяржаўных СМІ, наяўнасць амаль 900 палітвязняў, за пасадку самалёта Ryanair і міграцыйны крызіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.