Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў хоча правесці фестываль прывідаў

Фестываль прывідаў плануецца арганізаваць у старажытным Гальшанскім замку ў Ашмянскім раёне. Паводле слоў дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Валянціны Лузінай, на яго плануецца запрасіць прадстаўнікоў такіх краін, як Польшча, Літва, Чэхія, Венгрыя ды іншых. Яна выказала спадзяванне, што фестываль удасца арганізаваць ужо ў наступным годзе, калі будзе святкавацца 400-годдзе Гальшанскага замку. Як паведамляе БЕЛТА, распрацаваная канцэпцыя кансервацыі і далейшай эксплуатацыі Гальшанскага замку. Плануецца, што будзе адноўленая правая вежа, дзе адкрыюць невялікую экспазіцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі