Дэпутат склаў паўнамоцтвы, бо незадаволены малой прарасійскасцю Лукашэнкі

Дэпутат склаў паўнамоцтвы, бо незадаволены малой прарасійскасцю Лукашэнкі

Свае дэпутацкія паўнамоцтвы склаў 66-гадовы Сяргей Перапялюк. Ён быў дэпутатам Веткаўскага раённага Савета. Адбылося гэта 12 жніўня, неўзабаве пасля выбараў. Фармальнай прычынай Перапялюк назваў стан здароўя.

Аднак рэальнай прычынай стала грамадская пазіцыя мужчыны, які быў першым сакратаром раённай ячэйкі праўладнай Камуністычнай партыі.

"Я быў вельмі незадаволены палітыкай прэзідэнта і погляды свае не хаваў. А таксама сышоў з кампартыі, бо яны падтрымліваюць дзеючую ўладу. Я не хацеў у гэтым пэцкацца", — цытуе "Наша Ніва" словы экс-дэпутата.

Перапялюк кажа, што ён выступае супраць фальсіфікацый. А таксама ён незадаволены тым, што Аляксандр Лукашэнка недастаткова выказвае прарасійскія настроі. "Я па-прарасійску настроены чалавек. Нашы краіны павінныя быць разам. Я выступаю не за Саюзную дзяржаву, а за аднаўленне СССР, хаця б напачатку ў межах Беларусі і Расіі", — заяўляе мужчына.

Пасля дэпутацкай адстаўкі ён працягвае працаваць школьным настаўнікам гісторыі, а таксама займаецца школьным музеем баявой і працоўнай славы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі