Дэпутат: перагляд "антынаркатычнага" артыкула 328 КК — гэта не змягчэнне

Валянцін Міхневіч / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Валянцін Міхневіч / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Старшыня парламенцкай камісіі на нацыянальнай бяспецы Валянцін Міхневіч заявіў Еўрарадыё, што змякчэння пакарання за наркотыкі ў Беларусі не будзе. Паводле яго слоў, зніжэнне на два гады ніжняй планкі пакарання па частках 2 і 3 артыкула 328, якое ў другім чытанні разглядая Палата прадстаўнікоў, змякчэннем ні ў якім разе не з'яўляецца.

"Норма прынятая, яна дае магчымасць суду прымаць рашэнні з улікам прынцыпу індывідуалізацыі — гэта значыць разглядаць справы з улікам асобы падазраванага, грамадскай небяспекі дзеі і гэтак далей", — сказаў Валянцін Міхневіч.

Дэпутат падкрэсліў, што "ніякай гаворкі пра змякчэнне пакарання не ідзе". "Гаворка ідзе аб пашырэнні дыяпазону. Адказнасць як была, так і ёсць. [Наркотыкі] гэта пагроза, небяспека для грамадства, і дзяржава як абараняла сваіх грамадзян, так і будзе абараняць.

Проста адказнасць больш дыферэнцыраваная. То бок, калі яна раней па другой частцы [артыкула 328] пачыналася з пяці гадоў пазбаўлення волі, то цяпер з трох. Можа быць, для тых, хто ўпершыню трапіўся, з улікам асобы, садзейнічання следству. Але гэта не змякчэнне, пакаранне ўсё роўна застаецца ў Крымінальным кодэксе", — рэзюмаваў Міхневіч.

Ініцыятарам унясення змякчальных паправак у "антынаркатычны" артыкул 328 КК РБ быў рух "Маці-328", што аб'яднаў бацькоў маладых людзей, якія атрымалі вялікія тэрміны за дачыненне да наркотыкаў. "Маці-328" дамагаліся разгляду паправак у парламенце больш за год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі