Дэпутат Марзалюк: прыйшоў час вярнуць у Беларусь каштоўнасці, вывезеныя ў Расію

Дэпутат Марзалюк: прыйшоў час вярнуць у Беларусь каштоўнасці, вывезеныя ў Расію

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, гісторык Ігар Марзалюк у эфіры тэлеканала СТБ выказаўся на тэму вяртання ў Беларусь каштоўнасцяў, вывезеных падчас вайны ў Расію.

"Я думаю, што было б правільна і па-саюзніцку ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі каб тыя каштоўнасці, якія мы ратавалі у 1941-м ад фашыстаў, вярнуліся на гістарычную радзіму, — кажа Марзалюк. — Тым больш, што людзі, ахвяруючы сваім жыццём, вывозілі іх з Мінска і перадавалі па часовых актах перадачы... на часовае захаванне, да часу, пакуль не скончыцца вайна".

Дэпутат перакананы, што "прыйшоў час вярнуць тыя каштоўнасці, якія зараз захоўваюцца ў Расійскай Федэраціі, якія з’яўляюцца нашай уласнасцю па ўсіх актах права".

У тым жа сюжэце дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў звяртае ўвагу на той факт, што расійскае заканадаўства дазваляе вяртаць такія каштоўнасці ў Германію, але не ў Беларусь. Таму, як кажа міністр культуры Юрый Бондар, калі нешта і ўдаецца вярнуць, то ці з дапамогай мецэнатаў, ці па абмене.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі