Дэпартаваныя з Расіі беларускія пустэльнікі вярнуліся на радзіму

У Оршу сёння прывезлі з Пензенскай вобласці Расіі беларускіх пустэльнікаў, якія выйшлі з падзямелля, дзе чакалі "канца свету". Сям'ю Вабішчэвічаў з дваімі дзецьмі і яшчэ дваіх жанчын да мяжы суправаджалі расійскія міліцыянты, а пасля - беларускія. Цяпер яны накіруюцца да сваіх месцаў жыхарства - у Брэсцкую вобласць.

Нагадаем, учора Бекаўскі раённы суд Пензенскай вобласці прыняў рашэнне пра дэпартацыю беларусаў. Яны былі прызнаныя ў парушэнні правілаў знаходжання на тэрыторыі Расіі, усіх дарослых аштрафавалі на 100 долараў.

Таксама ўлады Пензенскай вобласці высвятляюць, ці была адна з памерлых у падзямеллі жанчын, грамадзянкай Беларусі.

БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі