Дэпартамент па міграцыі: Тры чвэрці бежанцаў у Беларусі — з Украіны
![Дэпартамент па міграцыі: Тры чвэрці бежанцаў у Беларусі — з Украіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ukr_sam_mig.jpg.webp?itok=qnPMWdqk)
За паўгода прашэнне аб прытулку ў Беларусі папрасілі 868 замежнікаў, частка з іх цяпер жыве ў цэнтрах часовага знаходжання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
“У Беларусі такіх цэнтры тры. Адзін знаходзіцца ў Брэсце, другі ў Гомелі, трэці ў Віцебску. Яны ўсе перапоўненыя, пачынаючы з мінулага года”, — кажа начальнік ведамства.
Сярод тых, хто прасіў прытулак ў нашай краіне, украінцы складаюць 76,5%, сірыйцы — 11%, афганцы — 4,9%, ёсць нават грамадзяне Еўрасаюза.
Фота: lastrada.bx-shef.by