Дэмакраты даслалі прапанову кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта

Зварот да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея прыняў прэзідыюм Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Апазіцыя прапануе яму абмеркаваць тое, як праходзіць выбарчая кампанія.
Макею прапануецца абмеркаваць пытанне пра дадатковае ўключэнне прадстаўнікоў дэмсілаў у склад участковых выбарчых камісій. На думку лідэраў АДС, гэта можа быць здзейснена, паколькі большасць участковых камісій былі створаныя не ў максімальна магчымым складзе.

Акрамя таго, прэзідыюм АДС прапануе абмеркаваць праблему допуска сваіх кандыдатаў да дзяржаўных СМІ. У прыватнасці, правесці тэледэбаты і дыскусіі ў прэсе па найбольш важных палітычных і сацыяльна-эканамічных пытаннях, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі