Дэфіцыт бюджэту ў Беларусі па выніках года можа скласці каля 6 млрд рублёў

Першапачаткова бюджэтны дэфіцыт ацэньвалі на ўзроўні 4 мільярдаў рублёў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​
Першапачаткова бюджэтны дэфіцыт ацэньвалі на ўзроўні 4 мільярдаў рублёў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

Бюджэтны дэфіцыт па выніках года можа скласці ў Беларусі каля 6 мільярдаў рублёў, паведамляе рэсурс banki24.by.

Рэсурс спасылаецца на ўдакладнены план выканання рэспубліканскага бюджэту. Згодна з ім, да канца года дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту можа дасягнуць 6,057 мільярда рублёў. Першапачаткова бюджэтны дэфіцыт ацэньвалі на ўзроўні 4 мільярдаў. Аднак цягам года выдаткі выраслі — буйным прадпрыемствы спатрэбілася дадатковая дзяржпадтрымка.

Акрамя таго, стала вядома, што агенцтва Fitch днямі пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязаннях у замежнай валюце на ўзроўні "В", прагноз "негатыўны".

"Нягледзячы на ўведзеныя санкцыі, на думку Fitch, у краіне захавалася макраэканамічная стабільнасць, а эканамічныя паказчыкі паводле вынікаў 9 месяцаў 2021 года перасягнулі чаканні аналітыкаў", — заявілі ў Мінфіне, каментуючы гэтую навіну.  Тым не менш, на думку агенцтва, рызыкі для макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці захоўваюцца. З прычыны санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі