Дэбютны альбом Сьюзан Бойл стаў лідэрам продажу за тры месяцы да выхаду

Дэбютны альбом шатландскай хатняй гаспадыні Сьюзан Бойл узначаліў спіс бэстселераў інтэрнэт-крамы Amazon.сom за некалькі месяцаў да паступлення ў продаж.
Дыск спявачкі пад назвай "I Dreamed a Dream" павінен выйсці 24 лістапада.

Па колькасці папярэдніх замоў ён апярэдзіў першы за апошнія шэсць гадоў альбом Уітні Х'юстан "I Look To You", які паступіў у продаж у апошні дзень лета, а таксама перавыданыя альбомы The Beatles, якія пачнуць прадавацца 9 верасня.

Нагадаем, Сьюзан Бойл стала вядомая пасля таго, як вясной гэтага года ўзяла ўдзел у тэлеконкурсе "Брытанія шукае таленты".

Відэазапіс выступу 48-гадовай хатняй гаспадыні, якая выканала кампазіцыю "I Dreamed A Dream" з мюзіклу "Les Miserables" ("Адхіленыя"), стала хітом у інтэрнэце.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі