Вы тут

Дажджы і парывісты вецер прагназуюць у апошнія дні траўня

Выходныя будуць з дажджамі і парывістым ветрам / БЕЛТА

30 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Часам прагназуюцца дажджы. Ноччу ў асобных раёнах, а зранку і ўдзень па паўднёвым усходзе — моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. 

Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні парывісты. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду. 

Уначы прагназуецца 9-15 вышэй за нуль, удзень — ад 12 да 18 цяпла. Па паўночным усходзе паветра прагрэцца да +19...+22.

31 траўня будзе воблачнае, днём з праясненнямі надвор'е. Часам пройдуць дажджы, уначы месцамі — моцныя. У асобных раёнах Беларусі прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, на большай частцы тэрыторыі краіны — моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць +9...+15, удзень будзе 13-20 вышэй за нуль. Па поўначы месцамі чакаецца да 22 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.