Дажджліва, да +25: надвор'е на 10 ліпеня ў Беларусі

Мінск, раён Чыжоўскага вадасховішча / Еўрарадыё
Мінск, раён Чыжоўскага вадасховішча / Еўрарадыё

У нядзелю, 10 ліпеня, у Беларусі будзе дажджліва. Ападкі, няхай і кароткачасовыя, прагназуюцца па большай частцы тэрыторыі краіны. І уночы, і раніцай, і ўдзень.

Сіноптыкі зазначаюць, што прахалода, якая прыйшла ў Беларусь у апошнія дні, звязаная з паветранымі масамі, якія перамяшчаюцца праз нашу краіну з Балтыкі. У цэлым надвор'е 10 ліпеня будзе падобнае на тое, што мы назіраем за вокнамі цяпер, 9 ліпеня.

Удзень у асобных раёнах Беларусі пройдуць навальніцы. Тэмпература паветра уночы будзе вагацца ад +10 да +16 градусаў, а ўдзень — ад 18 да 25 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі