Давайце паклічам Меркель: чаму санкцыі без перамоў не спрацуюць

Ангела Меркель / Wolfgang Kumm / dpa
Ангела Меркель / Wolfgang Kumm / dpa

Уводзіць санкцыі і не спрабаваць дамовіцца з беларускай уладай хоць пра нешта, напрыклад, пра вызваленне палітвязняў, — гэта дарога ў нікуды. Інструментара проста "размазаць" беларускую ўладу няма ні ў кога. Так што дыпламатыя павінна працаваць, нават калі ідзе вайна, мяркуе палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

"І тым больш калі ў нас не вайна, а абмен шпількамі, санкцыямі, міграцыйнымі крызісамі. Усякая напружанасць мае на мэце дээскалацыю. Каб да гэтай дээскалацыі можна было прыйсці, трэба размаўляць. Калі сёння вы разлічваеце не на пернік, а на пугу — окей, такі перыяд. Але павінна заставацца акно, па якім вы можаце паведаміць, што магчымыя і іншыя развязкі", — кажа суразмоўнік Еўрарадыё.

Гэты абмен сігналамі вельмі важны, кажа Шрайбман. Ён прызнае, што яго пазіцыя па санкцыях даволі амбівалентная. Але ў пытанні неабходнасці дыялогу Шрайбман займае вельмі дакладную пазіцыю: дыялог трэба весці. Гэта робіць менш імавернай магчымасць канфлікту.

"Хто будзе выконваць ролю перамоўніка — пытанне другаснае".

Вось Ангела Меркель, напрыклад, можа папрацаваць перамоўніцай, мяркуе Шрайбман. Здаецца, да яе дзейная ўлада ставіцца з большай павагай, чым да іншых еўрапейскіх палітыкаў.

Поўную версію гутаркі з Арцёмам Шрайбманам глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі