Даўгабуд "НедаКемпінскі" каля цырку зойме кампанія Tinkoff
![Скандальны даўгабуд каля цырка ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/kempinski-1504.jpg.webp?itok=g1tp65Ht)
Скандальны даўгабуд каля цырка ў Мінску / Еўрарадыё
Стала вядома, хто зойме былы гатэль "Не-Кемпінскі" — даўгабуд на праспекце Незалежнасці ў цэнтры Мінска. Расійская кампанія Tinkoff, якая ўжо даўно не мае дачынення да бізнесоўцы Алега Цінькова, адкрые там хаб для 900 айцішнікаў, пішуць "Ведомости".
Будынак пачалі ўзводзіць у 2011 годзе як гатэль "Кемпінскі". Для яго пабудовы знеслі гістарычны будынак першай мінскай электрастанцыі. Але да ЧС-2014 па хакеі ўвесці яго ў эксплуатацыю не паспелі.
У 2021 годзе стала вядома, што скандальны даўгабуд перарабляюць пад адміністрацыйны будынак, а не гатэльны комплекс. Цяпер, праз 10 гадоў пасля запланаванай здачы, у гэтым будынку, які перайшоў у рукі расійскага банка "Сбер", адчыніцца офісны цэнтр для айцішнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.