Дашкевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленні

Лідэру незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Змітру Дашкевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленні. Пра гэта палітвязень паведаміў сваім сябрам у чарговым лісце, надрукаваным на сайце газеты “Наша ніва”.

Нагадаем, 1 лістапада мінулага года Змітра асудзілі на 1,5 года па крымінальным артыкуле за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Закрыты судовы працэс цягнуўся ўсяго два дні.

Пакаранне Дашкевіч адбывае ў шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, дзе працуе на лесапільным участку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі