“Дармаед” з Мінска зарабіў 333 мільёны на даверлівых грамадзянах

Беспрацоўны мінчанін абвінавачваецца ў падмане 20 грамадзян на суму каля 333 мільёнаў рублёў. Ён нібыта прапаноўваў ім дапамогу ў выдзяленні і выбары зямельных участкаў для будаўніцтва дамоў у Мінскім раёне. Вяртаць грошы даверлівым грамадзянам ён не планаваў.

Аферыст дзейнічаў з верасня 2009 па лістапад 2012 года, то бок, ён зарабіў ладную суму грошай яшчэ да крызісу 2011 года.

Цяпер мужчыну абвінавачваюць у падбухторванні да дачы хабара, а таксама ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Яму пагражае 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі