Дарадца прэзідэнта ЗША: Санкцыі — адэкватны адказ на жахлівыя рэпрэсіі ў Беларусі

Санкцыі ЗША ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва былі "адэкватным адказам" на рэпрэсіі, што разгарнуліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Пра гэта заявіў Майкл Макфал, дарадца амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы і старэйшы дырэктар па Расіі і Еўразіі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША, у інтэрв’ю радыёстанцыі "Голас Амерыкі".

"Гэтыя санкцыі — амерыканскія. Я хачу ўнесці яснасць: мы не ішлі за еўрапейцамі. Яны ўвялі свае санкцыі, мы — свае," - падкрэсліў Макфал. - "Мы глыбока перакананыя, што гэта быў адэкватны адказ на жахлівыя расправы, якія адбываліся падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі", — паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі