Дарадца прэзідэнта распавёў, чаму зацягваюцца перамовы з Гленам Хэнланам

Дарадца прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцці турызму адзначыў, што перамовы з канадскім хакейным трэнерам ідуць ужо другі дзень.





Па яго словах, якія перадае "Прессбол", вызначыліся тры ключавыя моманты. Па-першае, наколькі Хэнлан гатовы прыняць новую кадравую канцэпцыю мінскага "Дынама" і супрацоўнічаць з трэнерскім штабам клуба. Гэта вельмі важна, бо "Дынама" стане базавым клубам зборнай. Па-другое, беларускі бок хоча мець упэўненасць, што канадзец і яго памочнікі будуць сумленна, справядліва і адкрыта працаваць на карысць беларускага хакея. Па-трэцяе, пакуль няма дамовы наконт аплаты.





Але ўсе гэтыя моманты, кажа Рыжанкоў, найперш тычацца не самога Хэнлана, а яго агента.





Нагадаем, што Федэрацыя хакея не стала працягваць кантракт з ужо былым трэнерам зборнай Андрэем Скабелкам.





Фота — isport.blesk.cz