Дарадца Ціханоўскай: вядзём перамовы з прадстаўнікамі Лукашэнкі

Дарадца Ціханоўскай: вядзём перамовы з прадстаўнікамі Лукашэнкі

Францішак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных пытаннях, у інтэрв'ю Радыё Свабода заявіў пра кантакты з афіцыйным Мінскам. "Працягваюцца кансультацыі, адбываецца дыялог з прадстаўнікамі ўлады, з прадстаўнікамі [Аляксандра] Лукашэнкі, — кажа ён. — Ён, натуральна, не наўпроставы. Яны не гатовыя сядаць за стол перамоваў, гэта для іх прынцыпова. Для іх Святлана Ціханоўская, Каардынацыйная рада занадта таксічныя".

Па словах Вячоркі, гэтыя асобы баяцца, што прызнаннем існавання "другога боку" яны "прадэманструюць сваю слабасць". Яны не называюць кантакты "дыялогам", лічаць іх "размовамі" альбо "кансультацыямі".

"Але камунікацыя адбываецца, мы перадаём нашыя паведамленні ў розныя інстытуты ўлады, — працягвае дарадца Ціханоўскай. — Я ўпэўнены, што гэтыя паведамленні перадаюць у тым ліку і Лукашэнку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі