Дарадца Ціханоўскай: праект Канстытуцыі ад Лукашэнкі — гэта падман

Дарадца Ціханоўскай: праект Канстытуцыі ад Лукашэнкі — гэта падман

Аляксандр Дабравольскі, дарадца Святланы Ціханоўскай, пракаментаваў апублікаваны праект Канстытуцыі РБ ад Аляксандра Лукашэнкі. "Выйсці з крызісу можна толькі шляхам правядзення новых сумленных выбараў, — кажа ён. — Прапанаваны праект Канстытуцыі не дае грамадзянам Беларусі рэальнага выбару і таму не вядзе да вырашэння крызісу". Дабравольскі дадае, што "гэта —падман, у які ніхто не паверыць".

Дарадца звяртае ўвагу на тое, што праект распрацоўваўся ўладамі "у таямніцы ад грамадства", ён "не прапануе грамадзянам Беларусі пераменаў да лепшага і не вырашае праблемаў, якія стаяць перад грамадствам". Аляксандр Дабравольскі мяркуе, што самыя значныя змены ў Канстытуцыі (сярод іх — адмова ад нейтралітэту і ад бяз'ядзернага статусу) "наўпрост шкодзяць нацыянальным інтарэсам Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі