Дамову пра асацыяцыю Украіны і ЕС не падпішуць з-за пазіцыі Януковіча

"Вынік такі, што Дамова падпісаная не будзе, бо не памянялася пазіцыя ўкраінскага боку. Мы былі гатовыя абмяркоўваць гэта пытанне, прычым абмяркоўваліся шматлікія варыянты, але прэзідэнт Украіны застаўся пры сваёй думцы", — перадае interfax.by словы літоўскага дыпламата.



Лінкявічус паведаміў таксама, што на пачатку саміта абмярковаўся варыянт трохбаковых перамоваў у фармаце "Украіна-ЕС-Расія". Аднак Еўрасаюз даў выразна зразумець, што "гэты шлях непрымальны". Па яго словах, трэці бок не можа браць удзел у працэсах, якія ўваходзяць у кампетэнцыю двухбаковых перамоў, дзе трэці бок не мае ніякіх паўнамоцтваў.



Гаворачы пра далейшае развіццё адносін Украіны і ЕС, літоўскі чыноўнік адзначыў: "Мяч на баку Украіны — усё залежыць ад іх. Наша прапанова застаецца на стале, і мы вернемся да гэтага пытання, як толькі ўкраінскі бок будзе гатовы".



Ён не выключыў, што саміт Украіна-ЕС у сакавіку можа стаць яшчэ адной магчымасцю для падпісання асацыяцыі.



Фота — hvylya.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі