Дактарам зноў дазволілі выпісваць па двое лекаў на адным рэцэпце

Міністэрства аховы здароўя ў панядзелак, 15 снежня, выдала новы загад наконт водпуску лекаў. Цяпер дактар могуць выпісваць адзін рэцэпт адразу на двое лекаў, піша onliner.by. Некалькі тыдняў таму гэтая норма была скасаваная пастановай №66. На адным рэцэпце маглі быць выпісаныя толькі адны лекі.

Такое рашэнне Мінздароўя, верагодна, стала рэакцыяй на крытыку Лукашэнкі пасля грамадскай незадаволенасці. Нагадаем, што пастанова міністэрства стварыла чэргі ў паліклініках і прывяла да канфліктных сітуацый у аптэках. Некаторым з пацыентаў дактары былі вымушаныя выпісваць па 15 рэцэптаў.

Цяпер у адпаведнасці з загадам №1315 Мінздароўя ад 15 снежня 2014 года на бланку рэцэпту доктар можа ўказваць адзін або два лекавыя сродкі. Калі для лекаў патрэбны растваральнік, то яго можна адзначыць трэцім на гэтым жа рэцэпце.

Фота — mobilnokia.ucoz.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі