ДАІ шукае кіроўцу, які збіў насмерць чалавека пад Гомелем

Дзяржаўтаінспекцыя шукае кіроўцу, вінаватага ў смерці пешахода. 21 лютага ён ехаў па трасе Віцебск — Гомель — мяжа Украіны і на 401-м кіламетры, каля населеных пунктаў Рагі і Бальшавік Гомельскага раёна наехаў на пешахода. Асоба пацярпелага пакуль не вызначаная.

На выгляд пешаходу 25-30 гадоў, ён знаходзіўся ў раёне праезнай часткі. Ад атрыманых траўмаў ён сканаў на месцы. Кіроўца знік з месца здарэння, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Гомельскую абласную ДАІ.

Усіх, хто мае інфармацыю пра гэтае здарэнне, просяць патэлефанаваць па нумарах у Гомелі: 57-44-44, 68-35-07, 68-40-84 або 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі