ДАІ папярэджвае, што з 25 жніўня кіроўцы павінны ўключыць фары
ДАІ папярэджвае, што з 25 жніўня да 5 верасня кіроўцы аўтамабіляў павінны ўдзень ездзіць з уключаным бліжнім святлом фар. Робіцца гэта дзеля таго, каб прыцягваць увагу пешаходаў, найперш дзяцей. Сёння ў нашай краіне стартуе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства Міністэрства ўнутраных спраў "Увага — дзеці!".
Як адзначае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ МУС, акцыя пачынаецца напярэдадні новага навучальнага года. У яе рамках запланаваныя шматлікія мерапрыемствы. Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, бацькі і педагогі аб'яднаюць высілкі, каб гарантаваць бяспеку дзяцей.
Фота: БЕЛТА