ДАІ нагадае кіроўцам пра неабходнасць уключыць блізкае святло фар

З 25 жніўня да 5 верасня ў Беларусі пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага — дзеці!". Мэта — прафілактыка і папярэджанне дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей. Падчас правядзення акцыі кіроўцы павінны перасоўвацца на транспартных сродках з уключаным блізкім святлом, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Ганна Банадык.

Адзначаецца, што за лета дзеці забываюцца аб небяспецы на дарогах. У выніку, у жніўні-верасні назіраецца значнае павелічэнне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам школьнікаў. Існуе праблема і бяспечнай іх перавозкі. З дзевяці загінулых сёлета на дарогах краіны дзяцей шэсць былі пасажырамі і перавозіліся з парушэннем правілаў дарожнага руху. Агулам пацярпелі каля 100 дзяцей-пасажыраў.

ДАІ заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі падчас руху на дваровых тэрыторыях, каля пешаходных пераходаў і навучальных установаў.

Фота: БЕЛТА і Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі