ДАІ Беларусі адкрывае паляванне на ягаднікаў і грыбнікоў са збочын дарог

ГАИ Беларуси открывает охоту на ягодников и грибников с обочин

ДАІ Беларусі абвясціла акцыю "Дарога — для дарожнага руху!". У яе рамках інспектары тры дні будуць актыўна штрафаваць грыбнікоў і ягаднікаў, якія гандлююць сабраным на абочынах дарог.

Штрафы будуць выпісвацца за тое, што "пашкоджанне, забруджванне або загрувашчванне аўтамабільнай дарогі, палосы адводу, чыгуначнага пераезду, іншага дарожнага збудавання або тэхнічнага сродку рэгулявання дарожнага руху, а таксама пагрузка і выгрузка грузу на праезнай частцы цягнуць за сабой накладанне штрафу ў памеры ад двух да пяці базавых велічыняў". Гэта ад 64 да 160 рублёў.

Ліпень і жнівень — ягадны і грыбны сезон у Беларусі. Таксама на збочынах часта прадаюць малако, бульбу, моркву і іншую гародніну. Для многіх гэта шанс хоць нешта дадаць да невялікага заробку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі