Дацкі інвестыцыйны фонд Nordea пазбаўляецца ад дзяржаблігацый Беларусі

Офiс Nordea / nordea.com
Офiс Nordea / nordea.com

Дацкі інвестыцыйны фонд Nordea заявіў, што прадае еўрабонды Беларусі на 186 млн дацкіх крон (каля $30 млн). Рашэнне было прынятае "пасля дэбатаў пра адказнасць за фінансаванне недэмакратычнага рэжыму". 

Такім чынам, ад беларускіх каштоўных папераў вырашылі адмовіцца ўсе чатыры дацкія кампаніі, якія іх набылі ўлетку 2020 года.

Тым часам Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне паведамляе, што на наступны тыдзень запланаваныя перамовы з Raiffeisen — адным з трох банкаў, які займаўся размяшчэннем еўрабондаў Беларусі. У выпадку, калі банк прызнае выпуск аблігацый неправамерным, у інвестараў з'явяцца падставы патрабаваць пагасіць іх датэрмінова.

Чтобы следить за главными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы ежедневно публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі