Вы тут

Да санкцыяў ЕС супраць кіраўніцтва Беларусі далучыліся пяць краін Еўропы

Пяць еўрапейскіх краін далучыліся да санкцый ЕС супраць кіраўніцтва Беларусі / pixabay.com

Да санкцыяў Еўрасаюза супраць кіраўніцтва Беларусі далучыліся пяць краін — партнёраў ЕС. Пра гэтав гаворыцца ў адпаведнай заяве, апублікаванай сёння на сайце Савета ЕС.

"Краіны-кандыдаты: Албанія, Паўночная Македонія і Чарнагорыя, а таксама дзяржавы еўрапейскай зоны свабоднага гандлю — Ісландыя і Нарвегія — далучыліся да Пастановы Савета ЕС аб увядзенні санкцый", — гаворыцца ў заяве.

У 2020 годзе ЕС прыняў тры пакеты санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі, а таксама некаторых фірмаў і прадпрыемстваў. Пад санкцыі трапілі 84 фізіныя асобы і 7 юрыдычных. У іх ліку — такія прадпрыемствы, як "Белтэхэкспарт", Мінскі завод колавых цягачоў, Dana holdings, "Сінезіс", а таксама Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. 

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай анансавала прыняцце чацвёртага пакета санкцый ў студзені-лютым 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.