Да плошчы Якуба Коласа прарвалася толькі група ўдзельнікаў "Маршу мудрасці"

Да плошчы Якуба Коласа прарвалася толькі група ўдзельнікаў "Маршу мудрасці"

23 лістапада ў Мінску прайшоў ужо восьмы па ліку "Марш мудрасці" (ці Марш пенсіянераў). Звычайна яго ўдзельнікі праходзілі па ходніках праспекта Незалежнасці ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. Сілавікі асаблівых перашкод не стваралі. Але цяпер яны выконваюць задачу па "навядзенні парадку" ў сталіцы. У выніку прайсці па традыцыйным маршруце пенсіянеры не змаглі.

У калоне было некалькі тысяч чалавек. У раёне вуліцы Янкі Купалы АМАП разарваў яе на дзве часткі і не дазволіў працягваць рух на ходніках праспекта Незалежнасці. І ўсё ж некалькі дзясяткаў пенсіянераў да плошчы Якуба Коласа дабраліся. Асноўная частка ўдзельнікаў акцыі спрабавала прайсці далей па вуліцах Янкі Купалы, Багдановіча, Чычэрына. Каля Опернага тэатру іх зноў блакавалі, калону падзялялі на часткі. Адбываліся кропкавыя затрыманні ўдзельнікаў акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі